Акцыя салідарнасці з «Ляпісам Трубяцкім»
Mar. 30th, 2011 12:17 am— Слова «апалітычны» у сітуацыі сённяшняй Беларусі страчвае сэнс, — сказаў Сяргей Міхалок. — Чалавек, які сябе так называе, апрыёры становіцца ў адзін шэраг з паслугачамі сучаснага беларускага рэжыму. Я бачыў часопіс з топ-50 самых паспяховых людзей Беларусі. Сярод іх не знайшоў ніводнага мастака, драматурга, паэта, гісторыка, вучонага, мысляра, касманаўта, героя працы. Уся «эліта» і «багема» сучаснай Беларусі складаецца з нейкіх уладальніц вясельных салонаў і касметалагічных кабінетаў, дырэктараў буцікоў і двух-трох папугаяў з беларускага тэлебачання. Выходзіць, наша эліта — гэта бяздумны мажорны натоўп, які танчыць на рэйвах і шансонных канцэртах. Усё, што звязана са свежымі ідэямі, адкрыццямі, сапраўдным мастацтвам — усё гэта знаходзіцца ў глыбокім андэграўндзе.
http://nn.by/?c=ar&i=52408

http://nn.by/?c=ar&i=52408